Батлейка Алеся Лася ў Мінску

17.01.2026 14:00 - 15:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 рублёў

У суботу, 17 студзеня, у музеі Якуба Коласа адбудзецца паказ батлеечных інтэрмедый ад этнографа, музыкі і мастака, майстра старадаўніх музычных інструментаў Алеся Лася.


Вас чакае містэрыяльная драма "Цар Ірад" і інтэрмедыі на аснове аўтэнтычнага матэрыялу.

Батлейка – гэта беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Гэта адзін са старажытных відаў беларускага мастацтва, наша народная спадчына.

Спадар Алесь стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай батлейкі, як жанра народнага тэатральнага мастацтва, пачынаючы з 1980-х гадоў.

Квіткі – 15 рублёў. Просяць папярэднюю аплату. Запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Спектакль «Чортава дачка» ў Вільні (16+)

20.02.2026 (19:00 - 21:00) "Vileišio18N" (P. Vileišio g. 18N)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ