Андрэй Пакроўскі прэзентуе сваю першую кнігу “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”

23.11.2012 18:30 - 20:00 Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

Каб адсвяткаваць надыход Новага году, неабавязкова чакаць да снежня. Прыйсці з сябрамі на свята можна ўжо ў найбліжэйшую пятніцу.

Андрэй Пакроўскі прэзентуе сваю першую кнігу “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, якая выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “ЛогвінаЎ”.

У прэзентацыі, якая пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, возьмуць удзел Павел Анціпаў, Кірыл Дубоўскі, Віялета Пачкоўская, Уладзь Лянкевіч, а таксама старшыня СБП Барыс Пятровіч.

Чакаецца навагодняя елка!

Імпрэза пачнецца 23 лістапада ў 18.30 у галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37А і скончыцца аўтограф-сесіяй аўтара ў кнігарні “логвінаЎ”.

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Пра аўтара:

Празаік і мастак. Нарадзіўся ў Гародні, цяпер жыве ў Мінску. Лаўрэат конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра. Сябе пісьменнік характарызуе так: “Характар блізкі да нардычнага, вытрыманы. З 2004 году бездакорна служыць беларускай літаратуры. Бязлітасны да ворагаў мадэрнізму”.

У падсерыі “Пункт адліку таксама выйшлі” кнігі:

Анка Упала “Дрэва энталіпт”,

Кацярына Зыкава “Объяснительная”,

Кірыл Дубоўскі “Хороший роман”,

Наста Манцэвіч “Птушкі”.

Прэсавая служба СБП


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ