17 верасня, у чацвер, ініцыятыва MALDZIS запрашае на арт-кавярню з гісторыкам Міколам Волкавым.
Тэма — «Паміж вобразам і рэальнасцю: у чым каштоўнасць гравюры Берасця з кнігі Самуэля Пуфендорфа XVII ст.»
Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця.
Горад знеслі ў XIX стагоддзі, каб пабудаваць на яго месцы Берасцейскую крэпасць, і ўсё, што мы ведаем пра яго выгляд, мы ведаем адсюль.
Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі мецэнаткі Дар’і Сліж; у будучыні твор будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Брэста як грамадскі падарунак.
На сустрэчы гравюру можна будзе ўбачыць уласнымі вачыма.
Квіткі коштам 60 злотых бярыце па спасылцы. З 10 верасня падаражэе.