Анлайн-абмеркаванне даследавання «Што беларусы думаюць пра вайну ва Украіне?»

25.05.2022 20:00 - 21:30 анлайн Бясплатнае



25 траўня сацыёлаг Андрэй Вардамацкі прадставіць вынікі свайго новага даследавання «Што беларусы думаюць пра вайну ва Украіне?» і запрашае далучыцца да анлайн-дыскусіі па прадмеце.



Дата: 25 траўня

Час: 20:00 (час мінскі)

Месца: галасавы чат «Нацыі лідараў»


У даследаванні можна знайсці адказы на пытанні:

— якія высновы з апошняга даследавання мы павінны абавязкова мець на ўвазе, каб магчы ўплываць на будучыню краіны?

— чым выклікана розніца ў адносінах да вайны ў беларусаў і расіян?

— як можа паўплываць крызіс на свядомасць беларусаў?

— беларусы — нацыя?

Падчас анлайн-гутаркі са спадаром Андрэем удзельнікі змогуць абмеркаваць, у якіх ваенна-палітычных саюзах павінна/можа быць Беларусь, хто вінаваты ў вайне і якія ёсць узроўні незадаволенасці войскамі.




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ