Анлайн-дыскусія «Барацьба за і супраць: супрацьлеглае стаўленне беларусаў і рэжыму да вайны ва Украіне»

05.05.2022 12:00 - 14:00 анлайн Бясплатнае

5 траўня суполка «Беларусы Швецыі» ладзіць анлайн-дыскусію, прысвечаную становішчу Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне.



Дата: 5 траўня

Час: 12.00 (час мінскі)

Месца: старонка суполкі «Sveriges Belarusier» у фэйсбуку

Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць палітычную сітуацыю ў Беларусі падчас вайны ва Украіне: што беларусы думаюць пра расійскую агрэсію ва Украіне, як яны займаюцца прамой і ўскоснай падтрымкай Украіны, а таксама якія могуць быць наступствы вайны ва Украіне для беларускай будучыні.

Мадэратарка — Алеся Руднік, палітолаг, кандыдат палітычных навук, сябра «Sveriges Belarusier».

Выступоўцы:

— Аліна Зубковіч, даследчыца сучаснай Украіны, прэзідэнт Nordic Ukraine Forum;

— Павел Слюнькін, аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных зносінах;

— Васіль Навумаў, запрошаны навуковы супрацоўнік Інстытута расійскіх і еўразійскіх даследаванняў IRES, Упсальскі ўніверсітэт.

Трансляцыя дыскусіі будзе весціся на YouTube-канале і ў фэйсбуку «Sveriges Belarusier».


Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Народны касцюм Панямоння. Незабыўныя традыцыі» ў Гродне

25.04.2026 10:00 - 08.05.2026 19:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ