Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 - 21.06.2026 17:00 - 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 15 BYN
У пятніцу, 17 красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Формы і цені: Жаночае».

Жыццё кожнай жанчыны — гэта складанае перапляценне міфаў, гістарычных наратываў, уплыву масавай культуры, стандартаў прыгажосці і сямейных традыцый.

Аўтарскія мастацкія выказванні адлюстроўваюць як вонкавае ўспрыманне жанчыны, так і яе самаадчуванне, падахвочваючы да пошуку падабенстваў і адрозненняў мужчынскага і жаночага ўспрымання пазначанай тэмы.

Творы беларускіх і замежных мастакоў становяцца перадумовай для пераасэнсавання ролі жанчыны ў сучасным свеце сацыяльных выклікаў і ствараюць прастору, у якой становіцца магчымым імкненне да фарміравання «новай рэальнасці», прыняцця або перагляду ўласнай каштоўнасці, разумення ўнутраных жаданняў і імкненняў.

Тут агаляецца важнае і патаемнае: і дужанне з сацыяльнымі шаблонамі, і спроба стварыць свае правілы жыцця, выбудаваць уласны камфортны свет, і сыход у выдуманую рэальнасць, дзе праступаюць неўсвядомленыя запатрабаванні і страхі, здабываючы форму.

Выстава аб’ядноўвае больш за 70 твораў, аўтарамі якіх з’яўляюцца Аляксандр Кішчанка, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Кожух, Аляксандр Дзямідаў, Уладзіслаў Швайба, Аляксандр Шапо, Таццяна Савік, Марта Шчарбіч, Аляксандра Чудакова, Надзея Лівенцава, Уладзімір Ганчарук, Дзмітрый Сурыновіч і іншыя.

Уваход на адкрыццё — вольны.

Выстава працягнецца да 21 чэрвеня.

Квіткі: 15 рублёў поўны, 10, 5 і 4 рублі льготныя.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Алесь Бяляцкі ў Гданьску

03.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ