Выстава «Пазараспад: 40 гадоў пасля Чарнобыля — беларускі фолаўт» у Берліне

24.04.2026 - 15.05.2026 18:00 - 18:00 Uq-Bar-A-Ba (Schwedenstr. 16) Бясплатнае
У пятніцу, 24 красавіка, у Берліне адкрываецца выстава «Пазараспад: 40 гадоў пасля Чарнобыля — беларускі фолаўт».

Выстава аб’ядноўвае мастакоў з Беларусі, якія нарадзіліся пасля Чарнобыльскай катастрофы і чыё жыццё і мастацкі досвед былі сфарміраваны яе доўгатэрміновымі наступствамі.

Куратарская канцэпцыя абапіраецца на паняцце «паўраспаду» як метафары працяглага ўздзеяння катастрофы на памяць, целы і ідэнтычнасць.

Праз інсталяцыі, відэапрацы і мастацкія аб’екты праект даследуе, як Чарнобыль працягвае існаваць у асабістых гісторыях, калектыўнай памяці і культурнай фантазіі.

Выстава стварае прастору для крытычнага асэнсавання катастрофы і падкрэслівае беларускую перспектыву ў сучасным геапалітычным кантэксце.

Удзел бяруць:

  • Уладзімір Грамовіч

  • Дар’я Сазановіч

  • Юлія Цвяткова

  • Крысціна Саціна

  • Леся Пчолка

Паралельная праграма:

  • Юля Цімафеева

  • Аксана Гурыновіч

Выстава працуе да 15 траўня.

 


Вам можа быць цікава

Паказ фільмаў «Куля для нязгодных» і «Банда» ў Вільні

25.06.2026 (16:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ