Анлайн-лекцыя «Кот як код: ад міфалогіі да аватарак»

26.05.2022 20:00 - 21:30 анлайн Бясплатнае


26 траўня «Вольная мова» ладзіць анлайн-гутарку, прысвечаную — коцікам! Пра значэнне ката ў фальклоры распавядзе слынная фалькларыстка Таццяна Валодзіна.



Дата: 26 траўня

Час: 20:00 (час мінскі)

Месца: Zoom


За апошнія дзясяцігоддзі каты занялі асаблівае месца ў гарадскім асяроддзі і разам з тым у жыццёвай прасторы сучаснага беларуса. Вясковыя ідыліі з паласатай коткай, якая ганяе мышэй і туліцца ля печы, змяніліся актыўным уключэннем ката і кацінай выявы ў інтэрнэт-прасторы.

Як самі жывёлы, так і іх выявы і нават уласна лексема кот атрымалі важкую функцыю ў сённяшняй камунікацыі. Можна з упэўненасцю канстатаваць: сёння кот — як код, як сродак і інструмент выказванняў і перажыванняў.

У лекцыі асаблівая ўвага будзе нададзена статусу і ролі ката ў міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў, з якіх і выраслі асобныя з сучасных трэндаў.

Для ўдзелу рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Тэкстыльны фэст у Гудзевічах

25.07.2026 (13:00 - 18:00) (Мастоўскі раён, Гарадзенская вобл.)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ