Анлайн-лекцыя Ульяны Верынай «Зямля абяцаная і яе прывіды: літаратурная прастора Беларусі ў транснацыянальным бачанні (1920-я — пачатак 1930-х гг.)»

21.10.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае
 

У панядзелак, 21 кастрычніка, даследчыца Ульяна Верына чытае анлайн-лекцыю «Зямля абяцаная і яе прывіды: літаратурная прастора Беларусі ў транснацыянальным бачанні (1920-я — пачатак 1930-х гг.)» у межах Беларускага калоквіўму.







Дата і час: 21 кастрычніка ў 18.00 (час СЕТ, гэта 19.00 па Мінску і Вільні)

Месца: зум 



Ладзіцца ён кафедрай публічнай гісторыі FernUniversität Hagen у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Інстытутам Гердэра ў Марбургу і Універсітэтам Брэмена.


 Росквіт і адраджэнне ці разбурэнне і заняпад? 


Пісаць пра перыяд 1920-х і пачатку 1930-х гадоў без выкарыстання метафар складана, і найбольш прыдатным вобразам можа быць прывід — тое, што прысутнічае і адсутнічае адначасова. 

У 1920-я гады ствараліся ўніверсітэты, выдаваліся кнігі на розных мовах, адчыняліся тэатры — аднак уся дзейнасць была цалкам кантраляванай і цэнтралізаванай. 

Паняцце «адраджэнне» было забаронена, а «незалежнасць» партыйнае кіраўніцтва абмяркоўвала ў спецыяльным дакладзе. 

Спадарыня Ульяна прапануе погляд на літаратурны ландшафт Беларусі 1920–1930-х гадоў па-за рамкамі нацыянальнай гісторыі літаратуры праз транснацыянальную прызму. 

Такім чынам, карціна літаратурнага працэсу не толькі дапаўняецца небеларускамоўнай літаратурай, але і ў новым святле прадстаўляе літаратурныя плыні гэтага перыяду. 




Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Пленэр «Пад шум бяроз» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

27.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ