ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэм’ера відэаперформанса Уладзіміра Храмовіча «HOW TO RESPOND TO WHIPS IF YOU’RE DEAD»

07.09.2022 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае

7 верасня далучайцеся да анлайн-прэм’еры свежай відэапрацы Уладзіміра Храмовіча «HOW TO RESPOND TO WHIPS IF YOU’RE DEAD» і дыскусіі з мастаком і куратаркай Ганнай Чыстасердавай.



Дата: 7 верасня

Час: 20.00 (час лонданскі — гэта 18.00 па Мінску)

Месца: анлайн

Спадар Уладзімір прэзентуе свой новы твор, створаны адмыслова для павільёна «Ідышлэнд», — відэаперформанс пра бундаўца-рэвалюцыянера Гірша Лекерта (1879-1902), які стаў ахвярай расійскага царызму, і беларускага савецкага скульптара Абрама Бразера (1892-1942), забітага ў Мінскім гета.

Пасля прэм’еры будзе дыскусія з удзелам Уладзіміра Храмовіча і Ганны Чыстасердавай.

Удзел бясплатны — толькі набудзьце бескаштоўны квіток па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ