ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Віткацы «Ненасытнасць»

30.01.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае
 


У аўторак, 30 студзеня, у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» прэзентуюць беларускі пераклад рамана Віткацы (Станіслава Ігнацыя Віткевіча, 1885-1939) «Ненасытнасць». Нядаўна ён выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».





 Дата: 30 студзеня 

Час: 16.00 (час мінскі, гэта 14.00 па варшаўскім часе)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры»



Госця — перакладчыца Алена Пятровіч. 


«Ненасытнасць» Станіслава Ігнацы Віткевіча лічыцца найлепшым раманам аўтара. Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. 

Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць светапогляд, а таксама падавіць індывідуальнасць і знішчыць асобу як такую. 

Прапануюць паразважаць пра мастацкія адкрыцці польскага пісьменніка і праблемы перастварэння яго паэтыкі па-беларуску.


Вось пра што пойдзе гаворка: 

Кім быў Станіслаў Ігнацы Віткевіч (Віткацы)? Творчыя іпастасі філосафа, мастака, фатографа, драматурга, празаіка. 

Якія літаратурныя адкрыцці зрабілі польскія мадэрністы? (Віткацы, Гамбровіч і Шульц) 

«Галоўны» раман Віткацыя «Ненасытнасць»: эвалюцыя і кампазіцыя твору. Праблема творчай асобы перад выклікамі гісторыі на яе пераломе. 

Канцэпцыя будучыні ў пісьменніка: альтэрнатыўная гісторыя ці антыўтапічныя прароцтвы? 

Што так напалохала польскіх крытыкаў у 1930 годзе? 

Феномен «чыстай формы» і творчыя эксперыменты са стылем і мовай. 

«Ненасытнасць» як перакладчыцкі выклік: страчанае і знойдзенае ў беларускім перакладзе. 


Мадэратар — Андрэй Хадановіч. 


Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.





Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 (19:00 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ