Канцэрт-спектакль "Ван Гог. Insight. Хор. Жывапіс. Лісты" ў Гродне (12+)

02.12.2025 19:00 - 21:00 Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7а) 45 рублёў

2 снежня (гэта будзе аўторак) капэла "Санорус" запрашае на містычны перфоманс "Ван Гог. Insight. Хор. Жывапіс. Лісты".

Вас чакае перформанс-паглыбленне ва ўнутраны свет Вінцэнта Ван Гога, у якім тонкія ніткі перажыванняў нервова вібруюць ад барацьбы генія з рэчаіснасцю і з самім сабой.

Глядач аказваецца ўнутры палотнаў мастака дзякуючы візуальным інсталяцыям.

Камерны хор то чаргуючыся, то аб'ядноўваючыся з гучаннем струнных і духавых, пляце гукавую атмасферу, у якой знаходзіўся жывапісец.

А тыя самыя лісты Ван Гога да братаТэа ў чытанні акцёра дадуць адказы на загадкі жыцця генія.

У спектаклі прагучыць музыка І.С. Баха, К. Дэбюсі, Э. Саці, М.К. Чурлёніса, Э. Эшэнвальдса, В. Ларына і інш.

Квіткі коштам 45 рублёў бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску

29.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Свята млынароў у Адэльску

08.11.2025 (14:00 - 16:00) Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці (Адэльск)

Заняткі "Капсула часу" ў Кракаве

08.11.2025 (17:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ