У аўторак, 8 верасня, Цэнтр Новых Ідэй прэзентуе анлайн вынікі даследавання «Мэпінг беларускай прапаганды: аналіз тэлеграм-каналаў».
Яно факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram са студзеня 2025 па май 2026 года.
Пасля 2020 года рэжым выцесніў незалежныя медыя з нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і выбудаваў уласную сетку Telegram-каналаў.
Але як уладкаваная гэтая сістэма знутры?
Хто стварае асноўны контэнт, а хто яго проста рэтранслюе?
І ці існуе рэальная разнастайнасць меркаванняў за дзясяткамі розных назваў?
Прадставяць вынікі трэцяй хвалі даследавання, якое ахоплівае 17 месяцаў назірання і больш за 170 000 пастоў з 33 праўладных каналаў.
Пакажуць, як працуе цэнтралізаваная інфраструктура прапаганды, якія наратывы дамінуюць і чаму дзве трэці ўсіх рэпостаў вядуць да адной крыніцы.
Даследаванне прэзентуе Аляксандр Стуканаў, малодшы даследчык ЦНІ.
Рэцэнзент — Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік.
Запрошаная cпікерка — Ірына Сідорская, Doctor of Science in Communication, даследчыца медыя, улады і гендару.
Мадэратарка — Леся Руднік, PhD — даследчыца Maastricht University, былая дырэктарка і дзеючая сябра рады ЦНІ.
Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.