Шпацыр «Як прырода выжывае ў бетоне» ў Варшаве

06.09.2026 12:00 - 14:00 ля Ратонды PKO (Marszalkowska 100/102) Бясплатнае
У нядзелю, 6 верасня, праект «Зялёныя адкрыцці Варшавы» запрашае на экскурсію «Як прырода выжывае ў бетоне».

Гістарычна Варшава развівалася як сталічны горад. І яе забудова з цягам часу пашыралася згодна з задумамі яе жыхароў. Але Варшава — гэта толькі камяніцы і офісныя будынкі? Не! Гэта і прыродa. І яе становіцца ўсё больш і больш нават там, дзе недаўна панавалі «бетанозы».

Падчас экскурсіі пазнаёміцеся з прыродай горада і даведаецеся, як горад адаптуецца дзякуючы раслінам да зменаў клімату. Не забудзеце і пра гістарычныя цікавосткі цэнтра Варшавы.

Удзел вольны.



Вам можа быць цікава

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ў Вільні

05.09.2026 (16:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ