Анлайн-прэзентацыя вынікаў даследавання «Як мігранты з Беларусі адаптуюцца на рынку працы Еўрасаюза?»

03.12.2024 11:00 - 13:00 анлайн Бясплатнае



У аўторак, 3 снежня, BEROC прэзентуе вынікі даследавання «Як мігранты з Беларусі адаптуюцца на рынку працы Еўрасаюза?»







Дата: 3 снежня

Час: 11.00 (час варшаўскі, гэта 13.00 па Мінску, 12.00 па Вільні)

Месца: zoom 




Пытанне асабліва актуальнае для беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, якія ўязджаюць у Еўрапейскі Саюз (ЕС), дзе прымяняльнасць назапашанага на радзіме чалавечага капіталу можа быць значна абмежавана. 

Разуменне працэсу адаптацыі мае важнае значэнне, паколькі ён мае далёкасяжныя наступствы як для краін, донараў і рэцыпіентаў міграцыі, так і для саміх мігрантаў.


Абмяркуюць: 

З якімі менавіта цяжкасцямі сутыкаюцца мігранты з Беларусі і Украіны на рынках працы Еўрапейскага Саюза? 

Што перашкаджае поўнаму раскрыццю патэнцыялу мігрантаў і якім чынам гэта негатыўна ўплывае як на эканоміку краін, якія прымаюць, так і саміх мігрантаў? 

Што можа дапамагчы паспяховай інтэграцыі мігрантаў і забяспечыць эканамічную выгаду для ўсіх бакоў?

Спікеры:

Леў Львоўскі, аўтар даследавання, акадэмічны дырэктар BEROC;

 Віялета Панасевіч, навуковая супрацоўніца BEROC.


Адкрые імпрэзу Крыстафер Форст, прадстаўнік па Беларусі Фонду імя Фрыдрыха Эберта. 

Працоўныя мовы — руская/беларуская, англійская (сінхронны пераклад). 




Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ