Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 - 27.09.2026 17:30 - 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4) 5 рублёў



У чацвер, трэцяга верасня, у «Фестывальным» адкрываецца выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі». 



У экспазіцыі — каля двух дзясяткаў алейных палотнаў пра прыгажосць роднай прыроды, цішыню вёсак, помнікі архітэктуры і страчанае аблічча старога Гродна. 

Работы носяць у асноўным пленэрны характар. Адны эцюды выкананы на прасторах Гарадзеншчыны, іншыя — Беларусі. 

Адметнай рысай стылю аўтара можна назваць вяртанне да гістарычнай спадчыны, пошук аўтэнтычнасці. 

Спадар Уладзімір адлюстроўвае на сваіх палотнах старыя вясковыя дамы, невялікія цэркаўкі. Ён заўважае вытанчанасць у, здавалася б, самых простых месцах. 

А шматлікія гарадскія пейзажы Гродна ствараюць своеасаблівы архітэктурны летапіс, па якім можна ўявіць ужо страчанае аблічча горада.




Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ