Анлайн-сустрэча «Пераехаўшыя: гісторыі рэлакацый беларускіх журналістаў і журналістак у розныя краіны»

12.10.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У сераду, 12 кастрычніка, адбудзецца другая анлайн-сустрэча з цыклу «Пераехаўшыя», распачатай Беларускай асацыяцыяй журналістаў.



Дата: 12 кастрычніка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: zoom


«Пераехаўшыя» — гэта гутаркі з беларускімі журналістамі і журналісткамі па ўсім свеце, дзе спікеры будуць дзяліцца ўласным досведам, гісторыямі і лайфакамі рэлакацыі.


Гэтым разам госці — Алена Прыходзька са Швейцарыі і Аліна Рудзіна з Украіны (Львоў).


Спадарыня Алена раскажа, як сумяшчаць журналістыку з працаўладкаваннем у чужой краіне, дзе браць сілы на вялікую сям’ю, уладкаванне жыцця ў новай краіне ды яшчэ на некалькі прац.


Спадарыня Аліна распавядзе пра жыццё ў ваеннай Украіне ды стаўленне да беларусаў, пра тое, дзе браць рэсурсы, каб заставацца ў прафесіі ды яшчэ ладзіць івэнты.


Мадэратарка сустрэчы — журналістка Алёна Дубовік.


Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ