Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 - 31.08.2026 10:00 - 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 5 BYN
У музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася мастацка-дакументальная выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія».

Яго назва не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У кантэксце спадчыны Алеся Родзіна – гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання.

Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі – пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

Аснову складаюць манументальныя палотны, якія сталі візітоўкай беларускага авангарда. Гэта творы-космасы, дзе кожны сантыметр напоўнены філасофскім роздумам.

«Апакаліпсіс», «Эксперыментальны кантакт», «Меліяратыўны экстаз», «Скрыня Пандоры», «Карані», «Прыгоды Язэпа Драздовіча», «Вольнае падзенне» – кожная з гэтых работ адкрывае грані мастацкага свету Алеся Родзіна: яго трывогі, надзеі, іронію і веру ў мастацтва як прастору свабоды.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены асабістыя рэчы, дакументы, накіды, каталогі, якія распавядаюць пра творчы шлях мастака ад юнацтва да самага апошняга часу.

Аповед ідзе праз выставачныя праекты ў Іспаніі, Францыі, Галандыі і Германіі. І, безумоўна, праз 12-гадовую супрацу мастака з легендарным берлінскім Кунстхаўсам «Тахелес», які стаў калыскай беларускага фестывалю эксперыментальнага мастацтва «ДАХ».

Асаблівасць «Экалагічнай дысперсіі» – яе здольнасць да росту. Экспазіцыя будзе паступова дапаўняцца пластамі, якія раней заставаліся ў ценю манументальных прац. Дынамічны фармат і часовае абнаўленне зместу будзе рабіць кожны візіт асаблівым.

Стваральнік і куратар выставы – даследчык Зміцер Юркевіч.

Квіткі – 2,50 рублі школьнікам, студэнтам, 5 рублёў дарослым.

Выстава працуе да 31 жніўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ