Анлайн-сустрэча з Энірай Браніцкай

13.06.2025 15:30 - 17:30 зум Бясплатнае


У пятніцу, 13 чэрвеня, клуб «Rule of Law for Belarus» ладзіць анлайн-сустрэчу з праваабаронцай Энірай Браніцкай. 





Эніра Браніцкая
 — праваабаронца «Human Constanta», экспертка па палітычных правах, прадухіленні катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, па абароне правоў уразлівых груп, у тым ліку людзей з інваліднасцю і мігранта_к. 

Разберацеся ў базавых паняццях (уцякач_ка, мігрант_ка, рэлакант_ка і інш.), пазнаёміцеся з прававымі нормамі і каштоўнасцямі, якія ляжаць у аснове працы па мігранцкім тэмам, што трэба разумець. 

У другой частцы сустрэчы абмяркуюць складанасці і стэрэатыпы: ад інструменталізацыі міграцыі і пушбэкаў — да ўяўленняў пра «злачыннасць» і «культурны канфлікт». 

Паразважаюць пра міжнародныя стандарты і сітуацыю на межах. 



Пры рэгістрацыі просяць пісаць у анкеце нікнэйм у ZOOM, з якім плануеце ўдзельнічаць. 

Забяспячэнне бяспекі — вельмі важная частка мерапрыемстваў, таму людзі з невядомымі нікамі не дадаюцца. 

На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі: да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просяць пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ