Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

(паведамяць удзельнікам) Бясплатнае
18 і 19 верасня, у чацвер і пятніцу, у Кіеве адбудзецца Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх.

Форум закліканы спрыяць наладжванню дыялогу паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасцю як на палітычным, так і на экспертным узроўнях.

Сёлета ўдзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні:

  • Якімі могуць быць адносіны Украіны з дэмакратычнай Беларуссю ўжо цяпер?
  • Чаму падтрымка беларусаў, якія выступаюць на баку Украіны, не заўсёды ператвараецца ў вырашэнне міграцыйных, банкаўскіх і сацыяльных праблем?
  • Якое месца беларусы займаюць ва ўкраінскім грамадстве — і якую адказнасць перад Украінай нясуць падчас вайны?
  • Як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку, палітыку і ролю вайскоўцаў у дзяржаўным кіраванні Беларусі і Украіны?
  • Ці можа культура стаць часткай супольнай абароны Беларусі і Украіны ад «рускага міру»?

Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены новыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх адносін.

Запрашаюць да ўдзелу актывістаў, прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, праваабаронцаў з Беларусі і Украіны, журналістаў і блогераў.

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Па іншай знойдзеце праграму.



Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ