Анлайн-сустрэча з Паўлам Касцюкевічам «Пакідаючы Ідышлэнд»

13.01.2022 19:00 - 19:00 Віртуальная літаратурная кавярня ЗНО Бясплатнае

Віртуальная літаратурна-філасофская кавярня ЗНО запрашае далучыцца да размовы з пісьменнікам і перакладчыкам Паўлам Касцюкевічам. Вядоўца — паэт Ігар Бабкоў.



Дата: 13 студзеня

Час: 19:00 (час мінскі)

Месца: ZOOM

Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства.

Падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра «Падарожжы Беньямiна III», раман Мойхер-Сфорыма, які зусім нядаўна выйшаў у перакладзе Паўла Касцюкевіча. Добрая нагода пагутарыць з перакладчыкам пра эпоху Мэндэлэ, пра мястэчкі і пра беларускую літаратуру, напісаную на іўрыце.

Павал Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай літаратуры. Нарадзіўся ў Мінску ў 1979. У 2002 скончыў псіхалагічны факультэт Тэль-Авіў-Яфскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у НН; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

Рэгістрацыя па спасылцы.

Будзе таксама арганізаваная трансляцыя ў facebook на старонцы Беларускага Калегіюму. Арганізатары прапануюць пакідаць пытанні і заўвагі ў каментарах да трансляцыі.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ