Трэнінг для былых палітвязняў "Коўчынг, інтэграцыя, адпачынак" у Варшаве

02.11.2025 17:00 - 19:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

У нядзелю, 2 лістапада, у Беларускім Доме адбудзецца <b>другая сустрэча для былых палітвязняў "Коўчынг, інтэграцыя, адпачынак".



Тэма сустрэчы - "Асновы дзелавой камунікацыі ў Польшчы".

Абмяркуюць тое, як упэўнена і эфектыўна камунікаваць у працоўным асяроддзі.

Разбяруць, як пісаць дзелавыя емэйлы па-польску, чым адрозніваецца польскі дзелавы стыль ад беларускага, якіх памылак варта пазбягаць, і як штучны інтэлект можа дапамагчы пры перакладах і падрыхтоўцы лістоў.

Акрамя трэнінгу вас чакае групавая інтэграцыя і супольная вячэра, дзе ў нефармальнай атмасферы абмеркуюць праблемы ўдзельнікаў.

Вядучы трэнінгу - Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч, чыё пакліканне - раскрываць патэнцыял людзей праз майстэрства камунікацыі, прамовы і перамоваў. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Караткевіча

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (вул. К. Маркса, 60)

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Лондане

14.03.2026 (14:30 - 16:30) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ