У чацвер,10 ліпеня, адбудзецца анлайн-сустрэча з пісьменнікам Віктарам Марціновічам «Беларусь пад іншым небам. У пошуках роднага мастацтва ў музеях Нью-Ёрка».
Спадар Віктар запрашае на прэзентацыю-вандроўку па нью-ёркскіх музеях у пошуках нечаканых кантактаў з родным мастацтвам.
Гісторык мастацтва жыве не ў Брукліне ці на Манхэтане — гісторык мастацтва жыве ў музеі.
Знайшоўшы сябе ў тлуме самага ажыўленага гораду на Зямлі, ён будзе думаць не пра тое, дзе лепшая піца: у Joe’s на 14-й стрыт, альбо ў Joe’s на Фултан.
Ён будзе высвятляць, як зрабіць сабе сталую праходку да карцін, на якія дужа багаты гэты горад, бясплатна і без рэгістрацыі, на бліжэйшыя шэсць месяцаў.
Калі ўсе патрэбныя хінты для доступу ў музей будуць знойдзеныя, ён паглыбіцца ў МoМA, Гугенхайм і МЕТ у пошуках таго, што складае сэнс ягонага жыцця — алейнага жывапісу і — крыху меней — графікі і скульптуры.
Падчас сустрэчы абмяркуюць:
Чым адрозніваюцца еўрапейскія мастацкія музеі ад амерыканскіх?
Што такое н’ю-ёркская арыентаванасць на калекцыянераў і часовыя экспазіцыі?
Чаму беларусы і беларускі ў Нью-Ёрку рана ці позна імкнуцца трапіць у Клойстэрс?
Як знайсці ў Цэнтральным парку статую віцебскага князя?
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.