Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 - 20.07.2025 11:00 - 17:00 музейны комплекс «Дудуткі» ад 45 рублёў

19 і 20 ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі» — 16-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд». 





У цэнтры гістарычнага блока апынецца, вядома ж, маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы. 

Удзел бяруць больш за 450 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

 У праграме, вядома, урачыстае шэсце рэканструктараў, рыцарскія пешыя, конныя і лучныя турніры, прафесійныя баi, спартыўныя бугурты, а таксама оpen-air «Пiр пасля бiтвы». 

Будуць і майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і іншае. 

 Дадаткова будзе арганізаваны трансфер і намётавы лагер. 

Што па квітках:
Квіткі на 2 дні для дарослых каштуюць 190 рублёў (на асобныя дні — 120 і 105 рублёў адпаведна), для дзяцей — 65 рублёў (на асобныя дні 50 і 45 рублёў адпаведна). Ёсць і сямейныя квіткі. Пасля падаражэе! 


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Іншыя» ў Магілёве

16.07.2025 17:00 - 03.08.2025 18:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ