Апошняя акустыка AKUTE ў Мінску

04.09.2016 19:00 - 22:00 Beer&Wine bar (Кульман, 9) 10-15 р

Беларускі гурт AKUTE дае апошні акустычны канцэрт перад выпускам новага альбома. Раман Жыгараў , аўтар тэкстаў і басіст гурта, распавёў пра падрыхтоўку да выдання альбома і фінальную стадыю краўдфандынга ў падтрымку новага альбома:

“Працэс запісу 4га альбому завершаны і цяпер вядзецца звядзенне ў Кіеве. Мы самі скучылі за новымі запісамі, таму вельмі чакаем рэлізу. Па тэмпах краўдфандынгу бачна, што чакаем ня толькі мы. Па выхадзе альбому будзе бадай самы маштабны тур у яго падтрымку. Гурт знаходзіцца ў выдатнай форме і мы ўжо граем больш за 50 канцэртаў на год і спыняцца не збіраемся.”

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.

Апошні акустычны канцэрт перад рэлізам новага альбома AKUTE ў Мінску, 4 верасня
Beer&Wine bar (Кульман, 9), пачатак у 19:00

Квіткі – 10 -15 руб. Набыць іх можна на сайце Bezkassira.by і ў касе бара Beer&Wine (працуе кругласутачна) https://bezkassira.by/akute__beerwine-1602/
Інфармацыя: +375336611432


Вам можа быць цікава

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ