Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 17:00 - 19:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў



У суботу, 12 верасня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць імпрэзу да Дня горада «Мінск народных». 



Гісторыя Мінска налічвае больш, чым тысячагадовую гісторыю. Чые толькі шляхі не праходзілі праз Менск-Мінск. Безліч слядоў выбітных і шэраговых, таленавітых і неардынарных асоб засталіся на вулках горада. 

Запрашаюць прайсціся па мясцінах народных пісьменнікаў і паэтаў. 

Сто і адзін год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт — Янка Купала. І роўна стагоддзе мінула, як народным паэтам стаў Якуб Колас. Пазней у гэтым пачэсным шэрагу з’явіцца яшчэ амаль два дзясяткі імёнаў: Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў. 

На імпрэзе пазнаёміцеся з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў. А таксама атрымаеце магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея. 


Квіткі - 8 рублёў.




Вам можа быць цікава

BirdRace-2026 надыходзіць!

05.09.2026 (06:00 - 18:00) (уся Беларусь)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

05.09.2026 (06:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ