Арт-праект “RELAX”

01.03.2018 19:30 - 19:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

З 1 сакавіка за расслабленнем і гарманізацыяй унутранага свету можна прыйсці ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе адкрыецца выстава RELAX – яркі, стыльны, незвычайны праект пачатку года, напоўнены гармоніяй і пачуццёвасцю, супакоем і ціхамірнасцю.

Магчымасць выкарыстання выяўленчага мастацтва для вылячэння і паслаблення, дасягнення станоўчых эмоцый і аднаўлення гармоніі ўжо даўно практыкуецца многімі музеямі свету ў форме арт-тэрапіі. Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што тэрапеўтычны эфект ад непасрэднага ўспрымання музейных экспанатаў узмоцнены тэмай выставы – «чалавек, які адпачывае».

Гледачу прадставіцца магчымасць убачыць зусім розныя грані ажыццяўлення тэмы «мастацтва адпачываць» – ад купання і гульняў на прыродзе да чытання і сну. Мы пастараліся пабудаваць не проста экспазіцыю, а сапраўдную art-прастору, дзе кожны зможа не толькі палюбавацца на выдатныя працы, але, прысеўшы на канапу, знайсці свой «астравок шчасця».

Інтрыга заключаецца не ў экзатычнасці матэрыялу, а ў багацці інтэрпрэтацый таго, што можна аднесці да праяў «RELAX». Адкрые выставу ціхамірны і цудоўны свет раздзела“Спакой”. Тут у фарбах і лініях можна будзе ўбачыць і адчуць атмасферу таго, што італьянцы называюць «салодкім марнаваннем часу». Супакаенне, засяроджванне на ўнутраным жыцці, вызваленне ад мітусні, цішыня – пра гэта раскажуць творы.

Сярод“вечных тэм” адпачынку, якія праходзяць скрозь творчасць многіх мастакоў, адно з галоўных месцаў на выставе зойме раздзел «Цела». Тут гледачы змогуць акунуцца і ў рамантыку пляжнага адпачынку, перажыць выразныя мізансцэны лазневага жыцця, палюбавацца грацыяй і прыгажосцю аголенага жаночага цела, а таксама ўбачыць творы з «атмасферай», з асацыяцыямі да пазначанай тэмы.

Раздзел «Паглыбленне» прапануе паглядзець наRELAX скрозь прызму прыгожага, таямнічага і прыгодніцкага свету кнігі і «HomoLegens».«Кампанія» ілюструе атмасферу згуртавання людзей, весялосці і бесклапотнасці сумеснага баўлення часу ў самым шырокім сэнсе: ад роднасных адносін унутры асобнай сям’і да сяброўскіх вячорак і гульняў.

Важнае месца ў экспазіцыі зойме гук, які забяспечыць кампанія LG. Менавіта ён пагрузіць наведвальніка ў стан медытацыі і расслаблення, зробіць кожны крок не толькі візуальна, але і аўдыяльна ўсвядомленым.

Дайшоўшы да фіналу, глядач патрапіць у царства «Сну», зможа акунуцца ў эстэтычны трохкутнік рэальнага, сімвалічнага і ўяўнага. Розныя вобразныя інтэрпрэтацыі тэмы сну– бытавая, міфалагічная, метафарычная–магчыма адкрыюць рэальнасць больш прыцягальную, чым навакольная рэчаіснасць.

Выстава прадставіць цудоўны сплаў рускага і беларускага мастацтва, традыцыі мінулага і сучаснасці, жывапіс, графіку і скульптуру. На выставе будуць прадстаўлены творы В. Сярова, І. Машкова, Ф Жураўлёва, Б. Кустодзіева, У. Макоўскага, А. Герасімава, М. Савіцкага, В. Сахненкі, Б. Казакова, Н. Казакевіча, А. Кузняцова, Л. Хобатава, А. Асташова, А. Шаппо і многіх інш.

Як правесці зіму ў горадзе і адпачыць? Вядома ж, у Нацыянальным мастацкім музеі, дзе можна выкупацца ў цёплым моры, адчуць гарачыню дубовага веніка, паглыбіцца з галавой у цікавую кнігу ці проста памарыць у садзе.

 

Тэхнічны партнёр праекта кампанія LG Electronics

 

Выстава адкрываецца 1 сакавіка 2018 года а 19:30

Музычная атмасфера адкрыцця Maxim Shumilin

Кожнага госця чакае вытанчаны сюрпрыз ад ЗАО «Цептер Банк»

Кошт – уваходны квіток у музей

Нацыянальны мастацкі музей,

Леніна, 20


Вам можа быць цікава

Багач у Суле

20.09.2025 14:00 - 21.09.2025 17:00 парк гісторыі Сула

Гурт «Няміга» ў Любліне

21.09.2025 (18:00 - 20:00) Just Crafted (ul. Cicha 2)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ