Арт-тэрапія да дня ўсіх закаханых у Мінску

12.02.2022 17:30 - 19:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае далучыцца да сеансу арт-тэрапіі, які ладзіцца сумесна з праектам БДУ «Культуралогія без межаў».



Дата: 12 лютага

Час: 17.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Занятак будзе прысвечаны «livre d’artiste» — мастацкаму руху, які ўзнік у Францыі пачатку мінулага стагоддзя. Кірунак аб’яднаў найталенавітых людзей свайго часу: мастакоў, друкарняў, скульптараў, архітэктараў, паэтаў і дызайнераў.

Спіс удзельнікаў неверагодна доўгі: Пабла Пікаса, Сальвадор Далі, Анры Маціс, Жаана Міро, Генры Мур, Осіп Цадкін, Ле Карбюзье, Фернан Лежэ і іншыя.

У вас з’явіцца магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі мастака-ліўрэдэартыста. Удзельнікі арт-тэрапіі выберуць вершы пра каханне і ўвасобяць лірычныя вобразы на паперы. Толькі адна ўмова: колеры абмежаваныя — чорны, белы і чырвоны.

 Што у праграме?

— лекцыя аб руху livre d’artiste;

— абмеркаванне прац мастакоў;

— выбар вершаў пра каханне;

— ілюстраванне абраных вершаў па канонах livre d’artiste.

Што з сабой узяць?

— жаданне даведацца пра ўнікальную мастацкую плынь XX стагоддзя;
— натхненне і рамантычны настрой.

 Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

"Што? Дзе? Калі?" у Варшаве

12.11.2025 (18:40 - 20:40) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Гужалоўскага "Штурмуючы будучыні аванпосты" ў Мінску

12.11.2025 (19:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Віктара Шылко і Леаніда Мядзвецкага ў Віцебску

04.12.2025 17:00 - 14.12.2025 18:30 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ