Artist-Talk з дызайнерам Андрэем Буселам у Вільні

18.01.2024 17:00 - 19:00 ЕГУ (Savičiaus g. 17) Бясплатнае
 

У чацвер, 18 студзеня, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на творчую сустрэчу з мастаком і дызайнерам Андрэем Буселам, адным з заснавальнікаў street-art калектыву «Hutkasmachnaa».




Дата: 18 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ЕГУ (аўд. 104), Savičiaus g. 17, Вільня 


Вы дакладна бачылі мурал цягнік каля завода «Гарызонт», дызайнерскія майкі «Hutka», «Smachna» і фігуркі цягнікоў у калабарацыі з рознымі мастакамі, якія разышліся па ўсяму свету. 

То вось вам магчымасць зірнуць на дызайн і арт-сцену з новага боку.

 Спадар Андрэй падзеліцца сваім творчым шляхам, працоўным падыходам і тэхнікамі, адкрые сакрэты стварэння дызайнерскіх рэчаў, арт-аб’ектаў у грамадскім асяроддзі, дасць парады пачаткоўцам і падзеліцца метадамі распрацоўкі асабістага брэнда. 

Ва ўтульнай камернай гутарцы Андрэй раскажа як дызайнерам ці мастакам развівацца ў хутказмяняльным асяроддзі і атрымліваць магчымасці для ажыццяўлення сваіх праектаў. 

Вы даведаецеся, як развіваць свае тэхнічныя навыкі і раскрыць свой творчы патэнцыял, а ідэі ператварыць у камерцыйна паспяховыя праекты. 


Напрыканцы сэсіі Андрэй выдасць хатняе заданне, якое вы зможаце рэалізаваць як праэкт пры яго падтрымцы. 



Уваход вольны. Запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

14.06.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Юля Цімафеева ў Берліне

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Zirkuszelt CABUWAZI Tempelhof (Columbiadamm 84)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ