У панядзелак, трэцяга лістапада, у Штутгарце ладзяць вечар у падтрымку Марыі Калеснікавай.
Марыя Калеснікава - заснавальніца Штутгарцкага культурнага аб'яднання INTERAKT.
Вечар арганізуюць яе штутгарцкія калегі, у тым ліку даследчыца Вольга Бубіч.
Спадарыня Вольга абмяркуе распаўсюджаныя міфы пра Беларусь, з якімі яна сутыкаецца ў Германіі:
❓ Што ў Германіі ведаюць і што не ведаюць пра Беларусь?
❓ Як у Германіі ўяўляюць сабе беларускую гісторыю, моўную і палітычную сітуацыю?
❓ Наколькі пры абмеркаванні Беларусі абапіраюцца на ўспаміны пра савецкае мінулае і фрагментарныя паведамленні СМІ, каб сфармаваць вобраз таго, хто такія беларусы?
Спадарыня Вольга падзяліцца сваім досведам і ўражаннямі, а таксама прадставіць факты і статыстыку з мінулага і сучаснасці Беларусі.
Мовы сустрэчы - нямецкая, ангельская.
Уваход вольны.