Прэмія імя Ежы Гедройця — найважнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі, якая прысуджаецца з 2012 года. Сёлета журы выбірае тры найлепшыя празаічныя або дакументальныя кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе.
 
Свята беларускай літаратуры — гэта выдатная магчымасць прыцягнуць увагу перакладчыкаў і выдаўцоў да беларускай творчасці, а таксама пашырыць прысутнасць сучаснай беларускай літаратуры ў свеце. Не менш важна і тое, што вакол гэтай прэміі аб’ядноўваюцца людзі, якія не спыняюць сваіх намаганняў дзеля свабоднай Беларусі: праваабаронцы, журналісты, дзеячы культуры.
Час і месца галоўнай імпрэзы: 15 лістапада 2025 года, 19:00, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, 1)
Кнігі, якія спрабавалі прымусіць маўчаць, ізноў загавораць.
	 На выставе будуць прадстаўлены лісты, гісторыі і біяграфіі аўтараў, а таксама публікацыі, якія апынуліся пад цэнзурай. Гэта гісторыя пра рэпрэсіі супраць культуры ў Беларусі і пра Людзей Слова, якіх спрабавалі выкрасліць.
	 Экспазіцыя падрыхтавана на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай.
Выстава адкрыта для наведвання з 10:00 да 21:00.
зімовы сад (першы паверх)
уваход вольны
12:00–21:00
Кірмаш беларускай і польскай кнігі
На кірмашы можна будзе набыць як беларускую, так і польскую літаратуру – у тым ліку кнігі фіналістаў сёлетняй прэміі Гедройця і беларускія кнігі ў польскіх перакладах.
Сустрэчы са сваімі пакупнікамі будуць чакаць: выдавецтва «Янушкевіч», Skaryna Press, Kamunikat, Gutenberg Publisher, Połackija Łabirynty, hochroth Minsk, KEW (Wydawnictwo Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego), а таксама Ваяводская і гарадская публічная бібліятэка імя Джозэфа Конрада-Кажэнёўскага ў Гданьску і Украінская бібліятэка ў Гданьску.
зімовы сад (першы паверх)
12:00–13:00
Пераклады, якія яднаюць. Беларуская літаратура ў польскіх выдавецтвах | дыскусія
У размове возьмуць удзел старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, перакладчыца беларускай літаратуры на польскую мову Яанна Бэрнатовіч і кіраўнік калегіума Усходняй Еўропы ва Уроцлаве Лаўрынас Вайчунас. Госці пагавораць пра прысутнасць беларускай літаратуры ў Польшчы, пра складанасці яе выдання і магчымасці шырэйшага распаўсюду.
Сустрэчу правядзе Таццяна Нядбай – паэтка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа.
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на польскай мове
уваход вольны
13:10–13:50
Дзіцячая імперыя на ўскрайку савецкай улады | аўтарская сустрэча
Госць сустрэчы – Зміцер Дзядзенка, беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст, аўтар рэтра-крыміналаў, эсэ, гістарычных і кулінарных тэкстаў. У сваіх творах ён спалучае гістарычную рэфлексію, гумар і сацыяльна-палітычны каментар. Фіналіст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025, аўтар кнігі «Гульні Цырцэі».
Сустрэчу правядзе Яраслаў Іванюк – беларускі журналіст, заснавальнік беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове
уваход вольны
13:55–14:35
Рэдкая астранамічная з’ява чалавечага паразумення | аўтарская сустрэча
Госця сустрэчы – Анка Упала, беларуская пісьменніца, перакладчыца і выдаўца, сузаснавальніца жаночага выдавецтва Pflaŭmbaŭm. Фіналістка літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025, аўтарка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў».
Сустрэчу правядзе Кася Чэкатоўская – беларуская драматургіня, акторка.
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове
уваход вольны
14:40–15:20
Афрыканская выспа і архіпелаг Беларусь | аўтарская сустрэча
Госць сустрэчы – Сяргей Дубавец, беларускі журналіст, пісьменнік, выдавец газеты «Наша Ніва» ў 1991–2000 гадах. Доўгія гады звязаны з «Радыё Свабода». Яго творчасць спалучае рэпартаж, публіцыстыку і літаратуру факту. Фіналіст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025, аўтар кнігі «Занзібар: сталеньне маладой душы».
Сустрэчу правядзе Сяргей Кавалёў – літаратуразнаўца, крытык, драматург.
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове
уваход вольны
15:25–16:05
Свет, які вымяраўся хвалямі. Частата – 1188 кГц, амплітуда – Свабода | аўтарская сустрэча
Госць сустрэчы – Аляксандр Лукашук, беларускі журналіст і рэдактар, шматгадовы дырэктар Беларускай службы «Радыё Свабода», аўтар дакументальных кніг і фільмаў, адзначаных узнагародамі ў Беларусі і за яе межамі. Фіналіст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025, аўтар кнігі «Там, дзе няма цемнаты. Радыё Свабода».
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове
уваход вольны
16:10–16:50
Загадкі беларускага Сфінкса | аўтарская сустрэча
Госця сустрэчы – Югася Каляда, беларуская пісьменніца і паэтка, нарадзілася ў Гомелі, з 2021 года жыве ў выгнанні ў Вільні. Фіналістка літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025, аўтарка кнігі «Перамена месцаў».
Сустрэчу вядзе Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
шматфункцыйная зала (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове
уваход вольны
17:00–18:30
Голас пакалення свабоды | дыскусія з лаўрэатамі прэміі і прэзентацыя электроннай кнігі
	 Прэміяй «Голас пакалення свабоды» былі ўганараваны 18 выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаны пакінуць краіну, але працягваюць сваю творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
	 Падчас сустрэчы мы пазнаёмімся з шасцю лаўрэатамі і лаўрэаткамі, якія падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам выгнання і развагамі пра свабоду слова. Гэта нагода пачуць голас пакалення, што не страціла веры ў свабоду і годнасць.
Таксама будзе прадстаўлена электронная кніга «Голас пакалення свабоды» – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
У дыскусіі возьмуць удзел:
аўдыторыя (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове з сінхронным перакладам на польскую
анлайн-трансляцыя па спасылцы
уваход вольны
19:00–20:30
Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця
	 У гэты вечар мы даведаемся імёны лаўрэатаў сёлетняй прэміі. У падзеі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культурнай супольнасці. Адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістак і фіналістаў ад беларускай відэавытворчай каманды Numar8Production.
	 Завяршэннем вечара стане выступ спецыяльнага госця – Уладзіміра Пугача, беларускага спевака, вакаліста гурта J:Mors.
Цырымонію правядзе Крысціна Дробыш – акторка, дыктарка і выдаўца аўдыякніг.
аўдыторыя (першы паверх)
сустрэча на беларускай мове з сінхронным перакладам на польскую
анлайн-трансляцыя па спасылцы
уваход вольны
Паляк Ежы Гедройць блізкі беларусам не проста фактам свайго нараджэння ў Мінску. Нашыя цікавасць і павага да ўшанавання ягонай памяці грунтуюцца найперш на тым, што рэдактар, узор інтэлектуальнай адвагі, канструктар пасляваеннай Еўропы настойліва нагадваў усім пра агульныя ўрокі еднасці, добрасуседства з часоў адзінства Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага.
Выключна мужна для свайго часу Ежы Гедройць заклікаў палякаў з годнасцю прыняць страту Вільні, Гродна і Львова, прызнаць і падтрымаць дзяржаўнасць літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, бо лічыў гэта ключавой умовай незалежнасці сваёй, польскай дзяржавы. Яго часопіс «Культура» сцвярджаў, што як незалежная Польшча немагчымая без вольнай Беларусі, так «без польскае падтрымкі нічога не выйдзе з беларускіх спроб узбіцца на незалежнасць».
За год да свайго скону Ежы Гедройць пераконваў Чэслава Мілаша і Віславу Шымборску ў неабходнасці намінаваць Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію: «Уручэнне гэтай прэміі беларускаму пісьменніку стала б, без перабольшання, рэвалюцыяй у Беларусі…» Не склалася. Але быў шчыры намер і канкрэтныя крокі ў яшчэ адной спробе дапамагчы нашаму народу, краіне, у якой Ежы Гедройць нарадзіўся.