Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча

03.11.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, пав.66, цокальны паверх) Бясплатнае

Кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, пав.66, цокальны паверх). 19:00. Уваход вольны.

Аўтограф-сесія пісьменніка пройдзе з нагоды выхаду новага тыражу рамана «Белая муха, забойца мужчын».

Гэты раман — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству.

Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Сёлета раман увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца і ўзяў другое месца.

«Завітвайце, пап’ем кавы, абмяркуем лёсы людзей і кніжак, папляткарым? — кажа Бахарэвіч. — Усім, хто прыйдзе, абяцаю раскрыць пару таямніцаў. Дарэчы, у снежні раман будзе ўдзельнічаць у новым праекце, скіраваным на папулярызацыю беларускай літаратуры: абазнаныя ў сюжэце і героях кнігі змогуць выйграць прызы».


Вам можа быць цікава

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

12.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт «Белыя крылы надзеi» ў Мінску

13.05.2026 (19:30 - 21:30) вялікі тэатр оперы і балета (малая зала) (пл. Парыжскай камуны, 1)

Ноч музеяў у оперным тэатры ў Мінску

16.05.2026 23:00 - 17.05.2026 00:30 вялікі тэатр оперы і балета (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ