Ноч музеяў у оперным тэатры ў Мінску

16.05.2026 - 17.05.2026 23:00 - 00:30 вялікі тэатр оперы і балета (пл. Парыжскай камуны, 1) 55 BYN
У суботу, 16 траўня, у Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца Ноч музеяў.

Упершыню сам Вялікі тэатр стане пляцоўкай для незвычайнага перформансу.

Тэатр запрашае гледачоў у фае бельэтажу на вытанчаны камерны канцэрт «Цені адлюстраванняў». Гэта магчымасць спыніцца — і дазволіць музыцы адвесці сябе за мяжу рэальнага.

Гледачоў чакае своеасаблівае падарожжа — ад медытатыўных твораў Эрыка Саці і Клода Дэбюсі, рамантычных і светлых твораў Дэвіда Ланца да джазавых стандартаў Джорджа Гершвіна і Эрола Луіса Гарнера праз кінематаграфічныя светы Генры Манчыні і Патрыка Дойла.

Глыбокі аксамітны голас меца-сапрана Кацярыны Міхнавец, празрыстыя гукі раяля (Ірына Бутэль), чараўніцтва марымбы і вібрафона (Аляксандр Цірыбінін) створаць тую лёгкую атмасферу, у якой акадэмічная традыцыя суседнічае з імправізацыйнай музычнай свабодай.

Праграму вечарыны выбудавалі рэжысёрка Наталля Кузьмянкова, мастак па святле Аляксандр Санько і гукарэжысёр Вадзім Іваноў.

Квіткі коштам 55 рублёў, бярыце па спасылцы альбо ў касе тэатра.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Купалле ў Азярцы

20.06.2026 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Познані

21.06.2026 (17:00 - 22:00) пляж «Dzika» (возера Русалка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ