Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 19:00 - 21:15 Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3) 45 BYN
15 чэрвеня (гэта будзе панядзелак), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на спектакль «Хам» паводле Элізы Ажэшкі ў Цэнтральным доме афіцэраў.

У беларускай вёсцы літуе час.

Рыбак Павел – удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля.

Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё.

Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?

У аповесці «Хам» Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.

Ролі выконваюць Сяргей Шымко, Дар’я Лазарчык, Ганна Лебедзева, Уладзіслаў Віленчыц, Павел Шыкуноў, Людміла Сідаркевіч, Галіна Чарнабаева, Алесь Ніканенка, Юлія Гружэўская, Максім Ратомскі, Гражына Быкава, Сцяпан Краўчук, Вераніка Буслаева, Павел Зароўскі.

Працягласць – 2 г. 15 хв. з антрактам

Квіткі коштам ад 45 рублёў яшчэ ё па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ