Аўтограф-сесія Алеся Пашкевіча — 18 мая

18.05.2016 18:00 - 20:00 крама “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2) Бясплатнае

18 мая а 18-й літаратар Алесь Пашкевіч у мінскай краме “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2) прадстаўляе аповесць “Рух”, апублікаваную ў выдавецтве “Кнігазбор”. Уваход вольны

Твор пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Ва ўступным слове да выдання аўтар прызнаецца, што меў намер “выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара”.

алесь пашкевіч рух кнігазбор

Так, балансуючы паміж гісторыямі рэальных персанажаў, якія жылі сто год таму, і мастацкім вымыслам, пісьменнік стварае ўнікальны свет.
Канец 19 стагоддзя. Парыж. З келіхам белага віна ў кавярні — спадар у сінім швэдры, выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч; з келіхам чырвонага ў руцэ, апрануты ў гарнітур Рудольф Дызель. Той самы, чыё прозвішча або, прынамсі, тое, што яно азначае цяпер, ведаюць усе і што стала адпраўным пунктам тэхналагічнай рэвалюцыі пачатку 20 стагоддзя.

Аповесць, па сведчанні крытыкаў, “зацягвае і не адпускае да самага фіналу”, бо “твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем” і мае “ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі”. Зразумела, ёсць сярод іх і гісторыя кахання, і нацыянальная ідэя, блізкая кожнаму беларусу.

Алесь Пашкевіч — паэт, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік Старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, лаўрэат многіх міжнародных літаратурных узнагарод. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, літоўскую, англійскую і шведскую мовы.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ