Эліза Ажэшка: праўда і міфы

08.06.2021 18:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

6 чэрвеня споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі (1841-1910) — найвыдатнейшай пісьменніцы ў гісторыі польскай прозы, жыццём і творчасцю шчыльна звязанай з Беларуссю.

8 чэрвеня ў межах цыклу сустрэч «Санаторый пад клепсідрай» мадэратар Андрэй Хадановіч пагаворыць пра знакамітую юбілярку з перакладчыцай яе творчасці, пісьменніцай Святланай Воцінавай.


Асноўныя аспекты размовы:

Якія загадкі і да сённня хвалююць даследчыкаў жыцця і творчасці літаратаркі? Чаму, напрыклад, Ажэшка «памяняла» свой год нараджэння?

Што ў біяграфіі пісьменніцы дагэтуль міфалагізуецца?

Наколькі справядліва ацэненая яе творчасць?

Як мянялася і мяняецца стаўленне да яе з часам?

Ці справядліва лічыць аўтарку толькі пераймальніцай вялікіх заходнееўрапейскіх раманістаў?

Як літаратарку намінавалі на Нобелеўскую прэмію?

Як адлюстравалася паўстанне 1863 года ў прозе пісьменніцы — яго непасрэднай сведкі і ўдзельніцы?

Культурны супраціў і яго розныя стратэгіі: эзопава мова, пісанне «ў стол», публікацыя «прамым тэкстам».

Якой паўставала Эліза Ажэшка ў сваіх беларускіх перакладах (Вацлава Ластоўскага, Ядзвігі Бяганскай, Янкі Брыля, Галіны Тычкі, Анатоля Бутэвіча)? З якімі перакладчыцкімі праблемамі яны сутыкаліся і як іх вырашалі? Якія творы пісьменніцы дагэтуль чакаюць сваіх беларускіх перастваральнікаў?

Святлана Воцінава таксама прадставіць свой падрыхтаваны да друку пераклад рамана «Два полюсы», які ў беларускай версіі з’явіцца пад назвай «Дзікунка», і раскажа, што цікавага і нестандартнага чакае чытача ў гэтым выданні.

Сустрэча ў прамым эфіры адбудзецца 8 чэрвеня на 18-й гадзіне на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Papa Bo ў Познані

18.09.2026 22:00 - 19.09.2026 00:05 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ