Спектакль "Бежанцы 1915" у Беластоку (14+)

29.10.2025 18:30 - 19:30 Музей памяці Сібіру (ul. Węglowa 1) 30 злотых

29 кастрычніка, у сераду, у Беластоку граюць спектакль "Бежанцы 1915" да Ночы (не)расстраляных паэтаў.



Спектакль "Бежанцы 1915" – гэта кранальная і праўдзівая гісторыя пра адно з найбуйнейшых прымусовых перасяленняў XX стагоддзя. 

Ён заснаваны на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк "Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy".

Пастаноўка перанясе вас у 1915 год, калі сотні тысяч жыхароў усходняй Польшчы былі вымушаныя пакінуць свае дамы і выехаць у невядомае – углыб Расійскай імперыі. 

Асабісты досвед стваральнікаў надае спектаклю глыбокую эмацыйную сілу і робіць яго не толькі гістарычнай рэканструкцыяй, але і разважаннем пра тое, што значыць страціць радзіму і працягваць жыць, памятаючы свае карані.

Працягласць - 60 хвілін.

Вытворца - BY Театр.

Рэжысёр - Андрэй Новік.

Ролі выконваюць Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Алекс Сапрыкін.

Квіткі коштам 30 злотых поўны, 15 злотых ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дэфіле беларускіх строяў у Ансі

15.11.2025 (17:00 - 19:00) Forum Bonlieu (1 Rue Jean Jaurès)

Паказы спектакля “Бежанцы 1915” у Варшаве

15.11.2025 19:00 - 16.11.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

"Петля Пристрастия" ў Тбілісі

29.11.2025 (20:00 - 22:00) Junkyard Club (2 Beri Gabriel Salosi I Turn)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ