У суботу, 20 верасня, Дукорскі маёнтак запрашае на свята Багач.
У праграме:
13.00 — Адкрыццё свята: частаванне, гульні і забаўкі;
13.30 — Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах, гульні;
14.30 — Забаўкі ад вядоўцы;
15.00 — Выступ гурта «Жылін брод»;
16.00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульні;
16.30 — Забаўкі ад вядоўцы;
17.00 — Жывы традыцыйны гук ад капэлы Алены Мялешкі;
17.30 — Частаванне і закрыццё свята.
Будуць таксама майстар-класы па пляценні на кроснах і пальцах, вырабе лялькі-мотанкі, упрыгожанняў з вышыўкай і інш.
Абяцаюць кулінарны майстар-клас ад знаўцы беларускай кухні Алены Мікульчык, лекцыю-дэгустацыю пра беларускую кававую традыцыю ад Паўла Булатага і знакамітыя смаргонскія абаранкі ў пачастунак.
Ладзяць конкурс на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку гарэлкі «Дука», якая робіцца ў Дукорскім маёнтку.
Квіткі: дарослыя — 35 рублёў, дзеці — 20 рублёў, да 7 год — бясплатна.
Прапануюць таксама трансфер з Мінска і назад (кошт — 10 рублёў у адзін бок):
11.00 Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) — Дукорскі маёнтак
18.30 Дукорскі маёнтак — Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»)
Замаўляйце трансфер паведамленнем у Viber на нумар +375(29)164-94-40.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.