Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

21.12.2024 14:30 - 17:00 Беларуская царква, Marian House (Holden Ave) Бясплатнае
 
У суботу, 21 снежня, у беларускай царкве Лондана ладзяць батлейку!





Дата: 21 снежня

Час: з 14.30 да 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларуская царква, Marian House, Holden Ave, London N12 8HY 


Традыцыйна батлейку Скарынаўскай бібліятэкі адкрываюць штогод, калі набліжаюцца Каляды. 

На адзін вечар чароўныя батлеечныя лялькі пераязджаюць у суседні Marian House і ажываюць у руках нязменнага батлейшчыка Паўла Шаўцова

У калекцыі 16 лялек, якія ўвасабляюць персанажаў традыцыйнай беларускай батлейкі: тры Каралі, цар Ірад, Ваяка, Каза, Анёл, Рахіль, Смерць і іншыя. 

Лялькі былі створаныя беларускай мастачкай Аленай Ткачовай і прыехалі з Беларусі ў Брытанію ў 2004 г. 

Калі вы жадаеце, каб вашыя дзеці падчас батлейкі атрымалі падарунак ад Святога Міколы, то перадайце гэты падарунак (коштам да 10 фунтаў) з пазначаным імем дзіцяці батлейшчыку Паўлу Шаўцову перад прадстаўленнем. 


Прыносьце, калі ласка, з сабою напоі і пачастунак. 


Уваход на батлейку вольны, вітаюцца ахвяраванні (£5 для сяброў Англа-беларускага таварыства і £8 для іншых).


У гэты жа дзень, а 16-й гадзіне, у Скарынаўскай бібліятэцы пачнецца калядны кірмаш, на якім можна набыць кнігі, календары, настольныя гульні лонданскага выдавецтва «Скарына» і іншых беларускіх выдавецтваў, а таксама ўнікальныя дызайнэрскія вырабы, калядныя паштоўкі і гарбату.





Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ