Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2) Бясплатнае
26 і 27 верасня, у суботу і нядзелю, у Варшаве адбудзецца каталіцкі Спеўны Уікэнд.

Будуць два дні спеваў з вакалістамі-адмыслоўцамі пад кіраўніцтвам харавой дырыжоркі Алены Абрамовіч.

Сёлета будуць вучыць амаль два дзясяткі гімнаў французскай супольнасці Taizé — меладычныя распевы, якія лучаць грыгарыянскую традыцыю і сучасную харавую гармонію. У рамах Спеўнага Ўікэнда таксама будзе кароткая лекцыя пра супольнасць Taizé.

Пасля цэлага дня праслаўлення выбяруцца на шпацыр-экскурсію па варшаўскай Празе разам з гідам Таццянай Казак.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да 18 верасня (для ўдзельнікаў з дзецьмі рэгістрацыя трывае да 12 верасня).



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ