Батлейка з Маляванычам у Варшаве

08.09.2024 18:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 90 злотых
 

У нядзелю, 8 верасня, акцёр Алесь Ждановіч, таксама любімы намі як Маляваныч, ладзіць у прасторы «MIT» батлеечную імпрэзу.







Дата: 8 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава 



Што такое батлейка? 

Адкуль сумесь сакральных і жартоўна-бытавых матываў у батлеечнай дзеі? 

І чаму ў Беларусі гэты старажытны лялечны тэатр называлі так, ва Украіне «вярцеп», а ў Польшчы — «шопка»? 

Пра гэта і шмат іншых батлеечных цікавостак даведаецеся на імпрэзе. 

Ды не толькі паглядзіце, але і самі возьмеце ўдзел у спектаклі «Цар Ірад», і пазнаеце ў вобразах кананічнага аповеду персанажаў сучаснай беларускай гісторыі. 


Квіткі коштам 90 злотых набывайце па спасылцы.

Да 29 жніўня па промакодзе PEGAS10 зніжка 10%.






Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Вечарына «Łaski. BEZ» у Варшаве

04.09.2026 22:00 - 05.09.2026 00:05 Klub SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ