Beat Café. Раўнд першы: “до-рэ-мінск”. Уладзь Лянкевіч

06.12.2017 20:30 - 22:00 Бар “Чердак” (вул. Зыбіцкая, 9) Бясплатнае

Другі сезон праекта Beat Café – практыкаванняў у спалучэнні небанальных тэкстаў і нефарматнай музыкі ад лепшых людзей мінскай “іншай культуры”.

6 cнежня, cерада.

Beat Café. Раўнд першы: “до-рэ-мінск”. Уладзь Лянкевіч (словы), Юры Навуменка (бас), Раман Цябут (бубны).

Бар “Чердак”. вул. Зыбіцкая, 9. Пачатак а 20.30. Уваход вольны.

Лепшы рокмэн з паэтаў і лепшы паэт з рокмэнаў сваёй генерацыі – Уладзь Лянкевіч са сваім першым паэтычна-музычным выступам з часоў спыненьня дзейнасьці гурту TonqiXod. Лірычны псіхадэл у аздабленні джазавай рытм-секцыі. Адмысловая прапанова для адмысловай публікі.

liankevich_fin_ed

Макс Жбанкоў, аўтар праекту: «Мы вярнуліся! У самы зручны час: снежань, сцюжа, меланхолія, глінтвейн і ўвесь гэты крыстмас. У самым спрыяльным месцы: бар «Чардак», акурат паміж фэйкавым пафасам Верхняга горада і пантовым чадам Зыбіцкай. Лепшы сезон для чорнага біта. Лепшая зона алка-багемна-блюзавa-літаратурнага нуара. Тут можна думаць міма, гуляць на вылет і рабіць не так. Усё, як мы любім. Адрас новы. Правілы ранейшыя: мяняем асабісты дэпрэсняк на агульны джаз. Цяпер – у «Чердаке».

Beat Café. Для тых, каму за мала проста быць. Паўстагоддзя з лішкам назад – раней за “Бітлз”, В’етнам, джынсавыя клёшы, Вудсток і “Летуценнага вандроўніка” – у барах Сан-Францыска і Нью-Ёрка стваралася новая культура гуку. Керуак, Мінгус, Корсо, Гілеспі, Гінзберг… Дзёрзкія вербальны шэраг рыфмаваўся з ламаным бітам джаза. Паэты свінгавалі, джазеры мыслілі парадоксамі, правакатыўны рэчытатыў spoken word гучаў як праграма пірацкага радыё. Мы гэта прамінулі. У нас такога не было. А цяпер будзе.


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ