Beat Café: Віталь Рыжкоў

08.10.2016 19:00 - 21:00 Утопія 60 (вул. Леніна, 9) Бясплатнае

Beat Café – праект для тых, хто ведае: рэальны coffee house – гэта больш, чым кава. Паўстагоддзя з лішнім назад – да “Бітлз”, В’етнама, джынсавых клёшаў, Вудстака і «Летуценнага вандроўніка» – менавіта ў кавярнях Сан-Францыска і Нью-Ёрка стваралася новая культура гуку. Керуак, Мінгус, Корсо, Гілеспі, Гінзберг… Дзёрзкі вербальны шэраг рыфмаваўся з ламаным бітам джаза. Паэты свінгавалі, джазеры мыслілі парадоксамі, правакатыўны рэчытатыў spoken word гучаў як праграма пірацкага радыё. Мы гэта прамінулі. У нас такога не было. А цяпер будзе. Beat Café. Для тых, каму замала проста быць.

Кавярня “Утопія 60”    (вул. Леніна, 9)

8 кастрычніка, субота.

Beat Cafe: Віталь Рыжкоў (словы), Юры Навуменка (bass), Арцем Залескі (drums).

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ