Беларуская арганная спадчына: канцэрт Юрыя Габруся ў Мінску

30.12.2023 13:30 - 15:00 касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4) 9 рублёў


Беларуская арганная спадчына: канцэрт Юрыя Габруся ў Мінску У суботу, 30 снежня, у касцёле святога Францішка Асізскага (каторы ў Новай Баравой) — новы арганны канцэрт ад Юрыя Габруся.




Дата: 30 снежня

Час: 13.30

Месца: касцёл св. Францішка Асізскага, вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая 


Прагучыць праграма, цалкам складзеная з арганнай спадчыны беларускай мінуўшчыны (XVI-XIX стагоддзі). 


Кампазітары, творы якіх маюць прагучаць, паходзяць і з Беларусі, і з іншых краінаў, але ж лёс кожнага з іх цесна звязаны з нашай краінай, яе гісторыяй і музычнай культурай.

У праграме: 


Валянцін Бакфарк:

 • Фантазія IX 

• Апрацоўка песні «Czarna krowa» 


Дыямед Като: 

• Канцона ў трэцім тоне 


Андрэй Рагачэўскі:

 • Канцона ў другім тоне (зь Пельплінскай Табулатуры) 


Пётр Жэляхоўскі:

 • Фантазія ў першым тоне (з Астрамецкай Табулатуры) «Шымкевіч» (апр. Р. Выграненка) 

• Kyrie eleison з Месы ля мажор («Нясвіжскія месы») Ян (Ёган) 


Давід Голанд:

 • Allabreve (Фуга) рэ мінор 


Антоні Сакульскі:

 • Інтрадукцыя і фуга (до мажор) 


Станіслаў Манюшка:

 • Чатыры апрацоўкі для аргана з цыклу «Песні нашага касцёла» 

• Тры духоўныя гімны для сапрана і аргана

 • Шэсць танцаў з Астрамецкай табулатуры («Полацкі сшытак») ў апрацоўцы Р. Выграненкі 

• Шэсць танцаў з Віленскай табулатуры (расшыфроўка С. Шылінскаса) • «Сапегаўскі альбом»

 • Сюіта ў восьмым тоне 

• Два духоўныя канцэрты для голаса і аргана


Грае музыка Юры Габрусь. 

Уваход — ахвяраванне ў 9 рублёў.






Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Калядная вечарына ў Варшаве

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Вечар з Міцкевічам у Вільні

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ