Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 - 27.09.2026 11:00 - 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) Бясплатнае
26 і 27 верасня Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку ладзіць новыя двухдзённыя майстар-класы традыцыйнага спеву з Ірынай Мазюк «Ой вы кумачкі, дай галубачкі...»

Тэмай гэтым разам будуць хрысцінныя песні, поўныя радасці, дасціпнасці і добрых зычэнняў для нованароджанага дзіцяці.

Вы пазнаёміцеся з багатай абрадавай сімволікай, звязанай з хрысцінамі, а таксама ўдасканаліце тэхніку традыцыйнага спеву.

Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў.

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl да 25 верасня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Арт-маркет у Варшаве

12.09.2026 (10:00 - 18:00) Sala Cosmo (Sokołowska 9/U13)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ