Беларуская дыктоўка паводле лістоў палітвязняў у Варшаве

20.02.2022 14:00 - 16:00 Беларускі дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

Напярэдадні Дня Роднай мовы Беларускі Дом запрашае беларусаў Польшчы і перадусім Варшавы, а таксама ўсіх неабыякавых да беларушчыны падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю — і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам. Гэтым разам тэкст будзе унікальным — дыктоўка будзе складзеная паводле лістоў нашых палітвязняў.



Дата: 20 лютага

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6, Варшава

Натхняльніца і вядоўца імпрэзы — паэтка Валярына Кустава.

Адмысловыя госці:

— Аляксандр Мілінкевіч, заснавальнік «Вольнага беларускага універсітэту».

— Зміцер Бартосік, легендарны беларускі бард і журналіст.

Будзе канцэрт! Пераможцаў дыктоўкі чакаюць прызы, а ўсіх прысутных — сяброўскі пачастунак. Таксама ў праграме інтэрактыўныя гульні, сюрпрызы і віктарына.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

16.08.2026 (19:00 - 21:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ