Беларуская вандроўка па вясновым Кракаве

03.05.2022 12:00 - 14:00 помнік Грунвальдскай бітвы (plac Jana Matejki) Бясплатнае

3 траўня беларусы Кракава ладзяць дабрачынную вандроўку і запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных.



Дата: 3 траўня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца збору: помнік Грунвальдскай бітвы, plac Jana Matejki, Кракаў

Ці ведаеце вы пра класіка беларускай літаратуры, які трубіў у славуты кракаўскі гейнал і начаваў на вежы Марыяцкага касцёла? А пра навукоўца з Гародні, які ў Кракаве вынайшаў вадкі кісларод? Анекдот пра Скарыну ў Піцеры чулі ўсе. А як наконт фактаў пра яго навучанне ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце?

Падчас вандроўкі па беларускіх месцах Кракава вы не толькі даведаецеся шмат цікавага, але на ўласныя вочы ўбачыце тыя месцы і будынкі, дзе частку свайго жыцця правялі нашыя славутыя землякі.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгіструйцеся па спасылцы!


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Беларуская драматургія: Еўсцігней Міровіч» у Мінску

12.03.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ