Беларускі квіз у Філадэльфіі

10.03.2026 19:00 - 21:00 Belarus Community Center (200 Geiger rd) 30 даляраў

У аўторак, 10 сакавіка, у Беларускім Цэнтры ў Філадэльфіі гуляюць у беларускі квіз.


Трохі настальгіі, прыемныя ўспаміны пра дом і адчуванне, нібы вы vярнуліся туды хаця б на пару гадзін.

Пытанні - з падвохам, але вясёлыя і захапляльныя.

Абяцаюць урэшце вызначыць, якая згушчонка смачнейшая - глыбоцкая ці рагачоўская.

Пераможца атрымае прыз.

Удзел - 30 даляраў на ўваходзе. Рэгіструйцеся праз тэлеграм @belkviz альбо па нумары 5406276154.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ