Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай» у Варшаве

07.05.2026 18:00 - 19:30 Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11/1) Бясплатнае
7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля.

Хто аўтар? 

Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне (ЗША). У 2010-2015 узначальваў беларускае, а пазней — ізраільскае прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра. Запрашаны даследчык універсіэту Уэслеан (Wesleyan University).

Пра што гэтая кніга?

У ёй на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939–1941 і 1944–1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941–1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.

У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакумэнтальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.

У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка зь іх — упершыню.

З кнігі можна даведацца:

— што хоць савецкі і нацыскі рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалогіі, абодва яны былі адналькова людажэрскія. Як першы, так і другі практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва і імкнуліся вынішчыць цэлыя яго групы. Саветы ажыццявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёна польскіх вайсковых асаднікаў з сем’ямі, нацысты ж зганялі яўрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іх фізічную ліквідацыю.

— што нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязлітаснай вайны на знішчэнне, а пік кровапраліцця прыпаў на час, калі немцы адчулі перспектыву паразы ў гэтай вайне.

Гэтае выданне належыць да шэрагу найлепшых працаў беларускіх і замежных гісторыкаў, прысвечаных Беларусі пад нямецкай акупацыяй — Юрыя Туронка, Бернгарда К’яры, Леаніда Рэйна ды інш.



Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Ноч музеяў у Гомелі

23.05.2026 (19:00 - 22:30) палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ