Беларускі стэнд на кніжным кірмашы ў Беластоку

19.04.2024 - 21.04.2024 12:00 - 17:00 Stadion Miejski (ul. Słonieczna 1) Бясплатнае


З 19 па 21 красавіка, у Беластоку адбудзецца кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На памежжы».



Дата: з 19 па 21 красавіка

Месца: Stadion Miejski, ul. Słonieczna 1, Беласток 


На ім будуць і стэнды беларускіх выдавецкіх ініцыятыў: кнігарні «Кнігаўка», выданні фонда Kamunikat, выдавецтва «Янушкевіч», Vesna Books, Gutenberg Publisher, «Пфляўмбаўм», Skaryna Press, «Мяне няма».


Акрамя выставы-продажу чакаюцца і іншыя актыўнасці. Валянціна Аксак і Уладзімір Арлоў будуць падпісваць свае кнігі. 

З беларускімі пісьменнікамі можна будзе сустрэцца 20 красавіка з 12 да 13 гадзіны ​​ў «Арт-зоне» (Strefa Sztuki), якую ладзіць Падляшскі аўкцыённы дом. 


Уваход вольны! 

Рыхтуйце торбачкі паболей закупіцца беларускімі кніжкамі!






Вам можа быць цікава

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ